Беларускія афіцэры паўдзельнічаюць у камандна-штабной трэніроўцы ў Расіі

Група беларускіх афіцэраў прыбыла ў Расію для ўдзелу ў стратэгічнай камандна-штабной трэніроўцы з цэнтральнымі органамі ваеннага кіравання расійскіх Узброеных сіл. Яна пачынаецца 17 сакавіка. Як інфармуе РІА "Новости", згаданыя беларусы — гэта афіцэры генеральнага штабу Узброеных сіл Беларусі.

Нагадаем, трэніроўка праходзіць на фоне раптоўнай праверкі баяздольнасці Узброеных сіл у Арктыцы. Праверка баяздольнасці сіл Паўночнага флота, Заходняй вайсковай акругі і Паветрана-дэсантных войскаў пачалася 16 сакавіка. Агулам былі прыцягнутыя 38 тысяч вайскоўцаў, больш за 3 тысячы адзінак вайсковай тэхнікі, 41 баявы карабель, 15 падводных лодак, 110 самалётаў і верталётаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі