Брытанскі прэм’ер Кэмеран: Турцыя ўступіць у ЕС толькі праз тысячу год

Брытанскі прэм’ер Кэмеран: Турцыя ўступіць у ЕС толькі праз тысячу год

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран лічыць, што Турцыя зможа далучыцца да Еўрасаюза толькі праз тысячу гадоў. Такое меркаванне кіраўнік брытанскага ўраду выказаў у інтэрв’ю тэлекампаніі ITV.

Па словах Кэмерана, нават у планах няма верагоднасці, што Турцыя неўзабаве далучыцца да гэтага аб’яднання краін. Заяўку на ўваходжанне ў ЕС яна падала яшчэ ў 1987 годзе. Пры цяперашнім развіцці прагрэсу ў перамовах далучэнне да Еўрасаюза адбудзецца не раней за 3000 год.

Таксама прэм’ер Вялікабрытаніі нагадаў, што кожная краіна-чалец ЕС мае права вета на ўваходжанне іншых краін у саюз.  

Раней турэцкі міністр у пытанняў адносінаў з ЕС Валкан Базкір сказаў, што Анкара не мае вялікіх надзеяў дасягнуць з Еўропай пагаднення аб бязвізавым рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі