ЦРУ рассакрэціла 2800 дакументаў пра забойства Джона Кэнэдзі

Джон Кэнэдзі — крайні злева. Фота: Politico
Джон Кэнэдзі — крайні злева. Фота: Politico

У ЗША 26 кастрычніка рассакрэчаная частка архіўных дакументаў аб забойстве Джона Кэнэдзі. Усяго ў публічны доступ выкладзеныя каля 2800 дакументаў. Рассакрэчванне астатняга архіва было прыпынена прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе "Медуза".

Публікацыя ўсяго архіва, растлумачыў Трамп, магла б "нанесці непапраўную шкоду нацыянальнай бяспецы". "У мяне не было выбару", — падкрэсліў ён.

На працягу паўгода частка архіва пра забойства Кэнэдзі, што засталася засакрэчанай, будзе паўторна правераная для таго, каб прыняць канчатковае рашэнне пра яе публікацыю.

Джон Фіцджэральд Кэнэдзі — 35-ы прэзідэнт ЗША — быў застрэлены ў Даласе 22 лістапада 1963 года. Паводле афіцыйнай версіі, Кэнэдзі застрэліў Лі Харві Освальд. Праз два дні пасля затрымання Освальд, які адмаўляў віну ў забойстве прэзідэнта, быў застрэлены на шляху ў турму ў Даласе уладальнікам начнога клуба Джэкам Рубі, які, у сваю чаргу, праз некалькі гадоў сканаў ад раку лёгкіх.

Смерць Освальда, дзіўная траекторыя куль, загадкавыя персанажы на відэа, знятым падчас інцыдэнту, і іншыя абставіны справы справакавалі з'яўленне шматлікіх канспіралагічных тэорый. Самая папулярная адстойвае дачыненне да забойства Кэнэдзі спецслужбаў.

Колькі менавіта дакументаў аб забойстве Джона Кэнэдзі засталося засакрэчанымі, не ўдакладняецца. Раней паведамлялася, што ў архіў, якое мае ЦРУ, уваходзяць каля 10 тысяч дакументаў.

Азнаёміцца ​​з рассакрэчанай часткай архіва можна на сайце Нацыянальнага ўпраўлення архіваў і дакументацыі.

Забойства параўнальна маладога, амбіцыйнага Джона Кэнэдзі стала сапраўднай трагедыяй для амерыканцаў пакалення 1960-х. Сацсеткі актыўна ўключыліся ў вывучэнне апублікаваных дакументаў, у твітэры вынікі публікуюцца пад хэштэгам #JFKFiles.

Некаторых апублікаваныя дакументы расчаравалі:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі