Цярэшчанка падаў заяву ў міліцыю з просьбай расследаваць інцыдэнт у кавярні
Атачэнне палітыка не выключае, што прэтэндэнта ў прэзідэнты маглі спрабаваць атруціць.
Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка падаў заяву ў міліцыю з просьбай расследаваць інцыдэнт у кавярні "Грунвальд", піша сайт "Беларуская праўда".
Як паведамляла Еўрарадыё, 28 жніўня пасля выпітай шклянкі соку палітыку стала кепска, яго шпіталізавалі ў 3-ю клінічную лякарню Мінску. Лекары кажуць пра алергічны шок. Тым часам атачэнне палітыка не выключае, што Віктара Цярэшчанку маглі паспрабаваць атруціць.
Віктар Цярэшчанка трапіў у лякарню (фота)
Фота: belprauda.org