Да зямлі ляціць астэроід. ШІ дапаможа аформіць бежанства? — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / Еўрарадыё

У бок Зямлі ляціць велізарны астэроід, і планета рэагуе на гэта чарговай порцыяй міжнародных навін.

Канцлер Германіі Олаф Шольц прапануе вырашаць пытанні па міграцыі і бежанцах з дапамогай штучнага інтэлекту. Рэдкі зубаты кіт выкінуўся на бераг у Новай Зеландыі. А 92-гадовая кітаянка паспрабавала збегчы з дома састарэлых, пераскочыўшы праз вялізны плот!

Больш падрабязна пра ўсё дзівоснае, што адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх Норавы".

 

92 гады не замінаюць скакаць праз плот

92-гадовая кітаянка ўцякла з дома састарэлых, пераскочыўшы праз металічны плот вышынёй 2,15 метра. 

Выпадак здарыўся ў правінцыі Шаньдун. Жанчына патрапіла на вулічныя камеры, пасля чаго відэаролік апынуўся ў кітайскай сацсетцы Weibo.

Вельмі рэдкі кіт-рэменезуб выскачыў на бераг

Вельмі рэдкі амерыканскі зубаты кіт выскачыў на бераг на пляжы Атага ў Новай Зеландыі.

Існаванне віду знаходзілася пад сумненнем. З 1800-х гадоў было зарэгістравана ўсяго шэсць асобін рэменезуба, пры гэтым пяць з іх пражывалі ў Новай Зеландыі. Упершыню від быў апісаны ў 1874 годзе. Гэты сысун адносіцца да адных з самых малавывучаных на планеце — ужывую яго ніколі не ўдавалася назіраць.

Знойдзены кіт апынуўся самцом. Свежая туша практычна не пашкоджанаягэта значыць, што навукоўцы змогуць яе прэпараваць і вывучыць. Спецыялісты падкрэсліваюць, што гэтае пытанне з'яўляецца міжнародным, так што далейшыя дзеянні павінны праходзіць пры ўзгадненні з прадстаўнікамі сусветных арганізацый.

Кіта перавезлі ў халодны ангар, а ўзоры яго ДНК адправілі ў Оклендскі ўніверсітэт. Для апрацоўкі матэрыялу і пацверджання канчатковай ідэнтыфікацыі віду можа спатрэбіцца некалькі тыдняў ці нават месяцаў.

К Земле летит астероид. ИИ поможет оформить беженство? — #ИхНравы
Паўднёваамерыканскі кіт-рэменезуб / Дэпартамент аховы прыроды Новай Зеландыі

Штучны інтэлект для атрымання прытулку?

Канцлер Германіі Олаф Шольц перакананы, што ў работу Федэральнага ведамства па міграцыі і бежанцах трэба ўкараніць штучны інтэлект. Пра гэта ён заявіў, наведваючы ведамства ў Нюрнбергу.

У прыватнасці, ШІ можа спатрэбіцца падчас прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні прытулку.

Па словах палітыка, ШІ дапаможа паскорыць працэс разгляду заявак, які цяпер займае больш за чатыры месяцы.

Машыны, якія вырашаюць лёс чалавека? Гучыць страшнавата, але толькі на першы погляд, — піша газета TAZ.

На думку выдання, міграцыйныя працэдуры "і зараз бесчалавечныя без усялякага штучнага інтэлекту"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі