Дзярждэп пацвердзіў Ціханоўскай, што ЗША падтрымліваюць беларускі народ
Злучаныя Штаты падтрымліваюць памкненні беларускага народа. Пра гэта намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган заявіў падчас віртуальнай дыскусіі са Святланай Ціханоўскай. Дыскусію арганізаваў нямецкі Фонд Маршала.
"Яны абмеркавалі палітычны крызіс у Беларусі, намеснік дзяржсакратара Біган пацвердзіў рашучую падтрымку ЗША гучных заклікаў беларускага народа да таго, каб яго голас быў пачуты пры вызначэнні лёсу сваёй краіны", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента.
Біган заклікаў да дыялогу паміж Каардынацыйнай радай і беларускімі ўладамі. Ён падкрэсліў, што важна правесці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбараў пад міжнародным назіраннем. Таксама намеснік дзяржсакратара заклікаў беларускія ўлады да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і несправядліва затрыманых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.