Facebook адкрыта захоўваў на серверах паролі сотняў мільёнаў карыстальнікаў

Facebook адкрыта захоўваў на серверах паролі сотняў мільёнаў карыстальнікаў

Кампанія Facebook адкрыта захоўвала на сваіх серверах паролі сотняў мільёнаў карыстальнікаў. Да іх мелі доступ дзясяткі тысяч супрацоўнікаў. Як інфармуе meduza.io, пра гэтую скандальную гісторыю распавёў эксперт па камп'ютарнай бяспецы Браян Крэбс. Ён спаслаўся на неназванага супрацоўніка кампаніі. Пазней Facebook гэта прызнаў, але дакладная колькасць акаўнтаў, паролі ад якіх былі ў адкрытым доступе, не названая.

Крэбс сцвярджае, што гаворка ідзе пра 200-600 мільёнаў карыстальнікаў Facebook. Колькасць супрацоўнікаў кампаніі, якія мелі доступ да дадзеных, складае больш за 20 тысяч. Дакладна невядома, як доўга гэта працягвалася. Адзначаецца, што некаторыя архівы з паролямі датуюцца 2012-м годам.

Facebook аднак настойвае, што за межы кампаніі паролі не сышлі, выпадкаў недобрасумленнага іх выкарыстання не выяўлена. Таму патрэбы ў змене пароля няма. Падобныя паведамленні будуць накіраваныя сотням мільёнаў карыстальнікаў.

Facebook адкрыта захоўваў на серверах паролі сотняў мільёнаў карыстальнікаў
pixabay.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі