Фолькер Янсэн: Што было б, каб Чарнобыль выбухнуў у Нямеччыне
У Брэсце праходзіць Тыдзень нямецкай мовы і культуры. Фолькер Янсэн, настаўнік з Нямеччыны, выступіў на Тыдні з дакладам пра нямецка-беларускі ўзаемны праект “Дамы замест Чарнобыля”. Чаму немец ужо 12 год дапамагае беларусам будаваць дамы? На гэтае і іншыя пытанні Фолькер Янсэн адказаў карэспандэнту “Еўрарадыё”.
Еўрарадыё: Вы 12 год працуеце на праект “Дамы замест Чарнобыля”? Кожнае лета з беларусамі будуеце дамы для перасяленцаў з забруджаных зон. Як вы да гэтага прыйшлі?
Ф.Янсэн: У Нямеччыне вельмі шмат ініцыятываў, саюзаў. Яны выдаюць бюлетэні, ладзяць выступы. Вось на адной такой лекцыі я і даведаўся і зразумеў: маё!
Еўрарадыё: Ці ёсць розніца ў стаўленні да Чарнобыля ў насельніцтва і ўладаў Беларусі?
Ф.Янсэн: Натуральна. Улады не маюць сродкаў, каб рэальна дапамагчы, таму замоўчваюць гэта. І нашы ўлады ў свой час “тармазілі”, калі ў Верхняй Швабіі (Кіслег, ваколіцы Бадэнскага возера) выпала радыяцыя. Але ў нас шмат актыўных людзей. Прымусілі.
“Еўрарадыё”: Дык што, у Швабіі ёсць радыяцыя?
Ф.Янсэн: Так. Быў дзе-нідзе да двух гадоў каранцін на збор ягад і грыбоў, паляванне. І сёння, бывае, прадукты “свецяцца”, і іх выкідаюць.
“Еўрарадыё”: А што было б, каб Чарнобыль здарыўся ў Нямеччыне?
Ф.Янсэн: Гэта не так немагчыма. Бо пад бокам Францыя, а там шмат атамных станцый. Было б і бежанцаў, і коркаў на дарогах… У нас вельмі шчыльнае засяленне, не параўнаць з Беларуссю. Але ўлады ўводзілі б нейкія меры. І месяцы з тры працавала б людская салідарнасць.
“Еўрарадыё”: Чаму тры?
Ф.Янсэн: Бо ніхто не жыве адзін, ды і не ўсе такія, што пусцяць дахаты надоўга. Але галоўнае ў іншым. У нас моцныя гарызантальныя сувязі між людзьмі. Гітлер прабыў якіх 13 гадоў, зачыніў прафсаюзы, царкву. А ў вас ажно 70 гадоў Саюзу. Таму нашы людзі больш прывыклі самастойна спраўляцца з праблемамі.
“Еўрарадыё”: Што, на Ваш погляд, найбольш удалося з праекту “Дамы замест Чарнобыля”?
Ф.Янсэн: Пабудавалі больш за паўсотні дамоў для перасяленцаў з сем’ямі. Створаныя рабочыя месцы: некалькі на дзвюх ветраных электрастанцыях, некалькі ў майстэрнях, на фабрыцы па вытворчасці трысняговых сценаблокаў. У паселішчах Дружнае і Стары Лепель усталяваныя сонечныя энергаблокі. І – чалавечыя кантакты, разуменне нашай ідэі “Дапамога дзеля самадапамогі”. Прыкладам, сродкі для другога ветрака мы часткай знайшлі ў “гаршчку” нямецкага ўраду пад Каляды. Не паспелі зрасходаваць. А каля 4 тысяч еўра знайшлося ў Беларусі.
“Еўрарадыё”: Ветракі – гэта выгадна?
Ф.Янсэн: У Занарачы ружа вятроў нават больш спрыяльная за Шлезвіг-Гольштайн. На ўзбярэжжы бываюць штормы. Тэхнічна складана выводзіць вятрак з-пад удару, і прастой. А тут роўныя, пастаянныя вятры.
“Еўрарадыё”: Што найбольш замінае?
Ф.Янсэн: Цяжэй становіцца збіраць сродкі. У нас у Нямеччыне процьма ўсякіх ініцыятываў, і перад Калядамі на сталах ў магчымых спонсараў во-о-ось такія стосы зваротаў. І рост коштаў у Беларусі. Першыя дамы абышліся нам у 20 тысяч марак, цяпер не ўпісваемся ў 40 тысяч еўра. 6 разоў у рэальным выражэнні!
“Еўрарадыё”: Ці ведаюць у Нямеччыне і ў Беларусі пра ваш праект?
Ф.Янсэн: У Нямеччыне мы рассылаем розныя свае матэрыялы, робім выступы, прэзентацыі. Быў у нас стэнд на Экспа-200 ў Гановеры, выступы на Усенямецкіх царкоўных днях, два выступы на цэнтральным нямецкім тэлебачанні – усяго не пералічыць. У Беларусі больш сціпла.