Генсек АДКБ: Адрынутыя ў Еўропе мігранты могуць пайсці да нас
Адрынутыя ў Еўропе мігранты могуць хлынуць у краіны Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пра гэта 5 лютага заявіў журналістам генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.
Паводле яго словаў, некаторыя краіны Еўропы пачынаюць праз заканадаўчыя і міграцыйныя захады выціскаць бежанцаў са сваіх тэрыторый. Таму ён не выключае, што праз некаторы час паток мігрантаў апынецца ля межаў АДКБ і да гэтага “варта быць гатовым”.
Бардзюжа таксама адзначыў, што заканадаўства ў краінах АДКБ будзе мяняцца ва ўмовах змянення абстаноўкі. Аднак яго не будуць падладжваць пад патрэбы бежанцаў і нацыянальныя інтарэсы застануцца ў прыярытэце, паведамляе БЕЛТА.