Гэты дакумент прымушаюць падпісваць беларусаў перад 26 студзеня

"Афіцыйнае папярэджанне" / t.me/viasna96/
Апублікаваная фотакопія дакумента, які сілавікі прымушаюць падпісваць беларусаў па ўсёй краіне перад 26 студзеня ("днём выбараў"). Дакумент мае назву "Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона", піша "Вясна".
Людзей палохаюць крымінальнай адказнасцю "ў выпадку ўстанаўлення факту здзяйснення злачынства супраць дзяржавы". Папярэджваюць "пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства ў галіне супрацьдзеяння экстрэмізму" (асуджаных за "экстрэмізм" папярэджвалі і раней).
Грамадзянам прапануецца абскардзіць гэтае папярэджанне "ў вышэйстаячага кіраўніка пракуратуры", а яго рашэнне — у судзе.
Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што "выбары", прызначаныя на 26 студзеня, адбываюцца ва ўмовах працяглых жорсткіх палітычных рэпрэсій. У Беларусі ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі, а любая крытыка ўлады фактычна пагражае крымінальным пераследам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.