Google запусціў опцыю "Абудзі Сілу, якая спіць унутры"

Google запустил опцию "Разбуди Силу, дремлющую внутри"

Google прапануе карыстальнікам выбраць бок Сілы — цёмны або светлы. Пасля гэтага выгляд дастасаванняў Google змяніцца ў залежнасці ад выбару — пошта атрымае новы фон, бегунок на YouTube будзе ў выглядзе чырвонага або сіняга светлавога мяча, ваша пазіцыя на картах будзе адзначаная альбо як TIE, альбо як X-Wing. Ёсць таксама змены да Chrome, Chromecast, Google Translate, Waze.

Кампанія сцвярджае, што гэта не паўплывае на прадукцыйнасць. Бок сілы можна будзе заўсёды змяніць і перайсці, напрыклад, са светлага на цёмны. Можна зусім адключыць новы від дастасаванняў або яны аўтаматычна стануць стандартнымі з 1 лютага.

Google запустил опцию "Разбуди Силу, дремлющую внутри"

Пасля выбару боку сілы трэба пачакаць некалькі гадзін пакуль вашы дастасаванні змяняць выгляд. Некаторыя змены ў Chrome, Gmail, і YouTube будуць заўважныя толькі на настольных прыладах.

Калі вы вырашылі прыняць свой бок сілы, то зрабіць гэта можна па адрасе google.com/starwars

На старонцы можна паглядзець баланс сілы — пакуль перамагае цёмны бок, яго выбрала больш карыстальнікаў, чым светлы.

Google запустил опцию "Разбуди Силу, дремлющую внутри"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі