Ігі Поп сцвярджае, што “Будучыня рок-н-рола — гэта Джасцін Бібер”

Ігі Поп узяў удзел у акцыі Amnesty International. На адным з плакатаў музыка паўстаў пабітым і з подпісам “Будучыня рок-н-рола — гэта Джасцін Бібер”. Слоган кампаніі: “Пад катаваннямі чалавек скажа ўсё, што заўгодна” — гэтым і займаюцца вядомыя людзі, якія ахвяравалі сваім тварам у імя добрай мэты. У акцыі, апроч Ігі, узялі удзел Далай-лама, які прызнае, што “калі ў чалавека да 50 няма гадзінніка Rolex, то ён недарэка”, і Карл Лагерфельд, ён лічыць, што “вяршыняй элегантнасці з’яўляюцца гавайская кашуля і шлёпкі”.

Дырэктар арганізацыі Філіп Хенсманс кажа, што такім “дзіўным але абдуманым спосабам” Amnesty International “звярнула ўвагу грамадскасці на трагічныя рэаліі, якія часта трымаюцца пад строгім сакрэтам”.

Паводле zvuki.ru

Фота: fluctuat.premiere.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі