Канфіскат прадаў BMW Х5, абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрпола

Канфіскат прадаў BMW Х5, абвешчаны ў вышук па лініі Інтэрпола

"Знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола, эксплуатацыя магчымая толькі на тэрыторыі РБ", — з такім папярэджаннем гандлёвы дом “Усходні” прадаваў аўтамабіль. Па словах прадстаўніка канфіскату, першапачатковы кошт быў нават ніжэйшы і вырас падчас таргоў на аўкцыёне.

Продаж машын, якія знаходзяцца ў вышуку, праходзіць ужо не ўпершыню: так, напрыклад, яшчэ адзін канфіскаваны аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку Інтэрпола і зараз прадаецца, гэта грузавік Daf Xf460.

Прадстаўнікі ДАІ гавораць, што такую машыну зарэгіструюць толькі пасля праверкі ўсіх дакументаў, будуць правяраць датычнасць новага ўладальніка да "крымінальнага мінулага" гэтай машыны.

Акрамя гэтага будзе зроблены запыт у Інтэрпол, адказ на яго звычайна займае каля месяца і будзе прыкладна такім: "Аўтамабіль такі знаходзіцца ў вышуку ў такой і такой краіне з такога і такога перыяду".

У адказе Інтэрпола будзе яшчэ адна пазнака — "Інфармацыя пра выяўленне аўтамабіля накіраваная ініцыятару вышуку", гэта значыць, мінуламу ўладальніку. Хутчэй за ўсё ён ўжо даўно атрымаў страхавую кампенсацыю за свой аўтамабіль, і цяпер машына належыць страхавой кампаніі. Прадстаўнікі гэтых кампаній праз суд на абсалютна законных падставах могуць машыну ў новага ўладальніка забраць.

Калі гэтага не здарыцца, то новы ўладальнік усё роўна будзеце карыстацца ёй з абмежаваннямі.

Забарону на выезд за мяжу на такой машыне беларускія ўлады не ўводзяць, але выязджаць на ёй небяспечна. Першы ж паліцэйскі ўбачыць у базе, што машына лічыцца ва ўгоне. Але па тэрыторыі Беларусі можна ездзіць спакойна.

Звычайна тэрмін знаходжання машын у базе Інтэрпола — 10 гадоў, але калі машына знойдзеная і былому гаспадару не патрэбная — можа, і менш. Але Інтэрпол не інфармуе, што здымае машыну з вышуку. Яе проста прыбіраюць з базы, і пры чарговай праверцы машына ўжо "чыстая". Таму калі жадаеце высветліць, ці знятае абмежаванне з аўтамабіля, давядзецца перыядычна прасіць ДАІ праверыць базу — асабіста або па тэлефоне.

Прадаць такую машыну можна толькі па даверанасці, бо яе нельга зняць з уліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі