KEF-2018: жывая трансляцыя з галоўнай эканамічнай канферэнцыі сезона
5-6 лістапада ў Мінску праходзіць “Кастрычніцкі эканамічны форум”. Сёлета яго тэма: “Беларусь ў дзівосным новым свеце”.
Удзел у форуме бяруць шэраг беларускіх топ-чыноўнікаў: першы віцэ-прэм’ер Аляксандр Турчын, міністры фінансаў і антыманапольнага рэгулявання Беларусі, намеснік старшыні Нацбанка. Таксама ў зале шмат прадстаўнікоў міжнародных структур і вядомых бізнесменаў.
Расклад панэляў форуму:
5 лістапада:
14:00-15:30
Свабодны гандаль навекі? Крызіс даверу, крызіс інстытутаў і ўрокі для малых адкрытых эканомік
16:00-17:00
Абрысы IT-краіны: Да якой будучыні мы рухаемся?
17:00-18:30
Выклікі для ўстойлівага развіцця: у пошуках адказаў
6 лістапада:
11:00-12:30
Рэформы як агульнае дабро? Агляд меркаванняў стэйкхолдэраў
13:15-14:45
Канкурэнцыя для канкурэнтаздольнасці: роўныя ўмовы і эфектыўныя рынкі
15:30-17:00
Крохкая макраэканамічная раўнавага: ідэальная палітыка супраць ідэальнага шторму