Кіраўніцтва справамі прэзідэнта абновіць аўтапарк амаль на 1 мільён долараў

Кіраўніцтва справамі прэзідэнта абновіць аўтапарк амаль на 1 мільён долараў

Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова “Белтрансспецаўта”, якая ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, папаўняе легкавы і пасажырскі аўтапарк прыкладна на 1 мільён долараў. Сярод транспартных сродкаў, якія фігуруюць у заяўцы тэндара, — пазадарожнік Toyota Land Cruiser 200, рэанімабіль і грузапасажырскі аўтамабіль, а яшчэ тры Mercedes-Benz Е400 і Mercedes-Benz S560 4 MATIC Long. Апошні каштуе прыкладна 323 тысячы рублёў. 

Кіраўніцтва справамі прэзідэнта абновіць аўтапарк амаль на 1 мільён долараў
Скрын: icetrade.by (у тысячах BYN)*

Нагадаем, што 16 кастрычніка 2012 года падчас прэс-канферэнцыі расійскім

рэгіянальным СМІ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка згадаў, што мае “Майбах”, які яму падарыў на дзень нараджэння “адзін расіянін”, аднак Лукашэнка на ім не ездзіць, каб “не выпячвацца”. Пасля журналісты Еўрарадыё заўважылі аўтамабіль на праспекце Незалежнасці, ён ехаў у бок будынка Адміністрацыі ў суправаджэнні некалькіх машын з міліцэйскай афарбоўкай і вялікіх чорных пазадарожнікаў з мігалкамі. І вось — новае папаўненне.

Кіраўніцтва справамі прэзідэнта абновіць аўтапарк амаль на 1 мільён долараў

“Парк старэе і ён патрабуе замены, — распавёў Еўрарадыё прадстаўнік “Белтрансспецаўта” Юрый Крывулец. — Мы абслугоўваем вышэйшых службовых асобаў, замежныя дэлегацыі, якія да нас прыязджаюць. Мы ж не будзем гэта рабіць на нейкіх старых аўтамабілях, каб пасля рэпутацыя нашай дзяржавы ачарнялася, таму даводзіцца падтрымліваць парк у належным стане. Калі аўтамабіль 12 гадоў абслугоўвае замежную дэлегацыю, ён зношваецца — яго трэба замяніць”.

Адказваючы на пытанне, чаму парк патрабуе менавіта такія мадэлі, Юрый Крывулец заўважыў, што, як правіла, набываюцца машыны, якія ўжо былі ў парку. Калі нейкія мадэлі сышлі з вытворчасці, то набываюцца аналагічныя ім.

Навошта парку менавіта Mercedes-Benz S560 4MATIC Long?

“Аўтамабіль дарагі, паколькі ў яго такі клас. Але мадэль купляецца непасрэдна на заводзе, таму кошт мінімальны з таго, што можа быць, — адказвае Юрый Крывулец. — Зверху зацверджана, які клас, які аўтамабіль, для якіх відаў працы. Да гэтага такі аўтамабіль у парку ўжо быў”.

Для якіх канкрэтна відаў працы дзяржаве патрэбны новы Mercedes-Benz, у “Белтрансспецаўта” не тлумачаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі