Лукашэнка сказаў Пуціну, што прыме ўсіх украінцаў, якія прыедуць у Беларусь

"Прашу, каб вы не зыходзілі з цяперашняй сітуацыі, вось цяжкавата дзесьці ва Украіне, трэба праз Беларусь працаваць з Расіяй, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я гэта нават не хаваю, гэта правільна. Я і прэзідэнту Расіі сказаў: "Буду запрашаць усіх украінцаў, якія да мяне прыедуць, жыць, працаваць з намі, праз нас з вамі. І вы павінны гэта разумець". І адрыньвання гэтага не было".

Паводле слоў Лукашэнкі, ад яго ведае пра гэта і кіраўніцтва Украіны — і былое, і сучаснае. "І калі яны спрабавалі са мной спрачацца, я вельмі жорстка на гэта рэагаваў", — распавёў кіраўнік Беларусі.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі