Магілёвец загінуў, з'язджаючы з горкі на цюбінгу

Магілёвец загінуў, з'язджаючы з горкі на цюбінгу

Няшчасны выпадак здарыўся ў магілёўскім парку Падміколле 6 студзеня каля 23:00, паведамляе сайт mogilev.online. Малады чалавек загінуў пры катанні з горкі на цюбінгу (па іншай версіі, на аўтамабільнай камеры).

Адзін з відавочцаў напісаў у сацсетцы "Вконтакте", што два чалавекі на цюбінгу каціліся з самай вяршыні горкі. "На трампліне іх падкінула. Адзін нармальна прызямліўся, але таксама быццам слуп закрануў. Другі галавой аб слуп даўся злёту. Вельмі моцна і звонка, як звон. Падляцелі да яго — ляжыць на спіне, кроў ручаём з носа. Прыкмет жыцця не было", — распавёў відавочца. 

Навакольныя выклікалі медыкаў, але тыя не змаглі выратаваць хлопца. Загінуламу было 24 гады.

Несанкцыянаваную горку ў парку зладзілі самі магілёўцы каля лесвіцы з каскадным фантанам. Медыкі і раней заяўлялі, што на ёй атрымлівае траўмы шмат людзей — як дзяцей, так і дарослых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі