Меліта Станюта паказала найлепшы вынік у практыкаваннях са скакалкай
Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы стартаваў 7 верасня ў японскім Міе. У першы дзень турніру спартоўкі пачалі кваліфікацыйны адбор у практыкаваннях са скакалкай і абручом. Беларуска Меліта Станюта паказала найлепшы вынік у практыкаваннях са скакалкай, атрымаўшы 27,020 бала. Як перадае БЕЛТА, Меліта абыйшла знакамітую ўкраінку Ганну Бяссонаву (27,000).
Беларуска Святлана Рудалава пасля першага дня размясцілася на шостым месцы (25,850), а Любоў Чаркашына заняла толькі дзявятую пазіцыю (25,675). Заўтра, 8 верасня, у барацьбу ў гэтым відзе ўступяць фаварыткі турніру — расіянкі.
Беларускі ж у другі дзень турніру будуць выступаць у практыкаваннях з абручом. Сёння ў кваліфікацыі з гэтым прадметам лідэрства захапіла алімпійская чэмпіёнка-2008 расіянка Яўгенія Канаева. Яна атрымала 28,775 бала. Следам размясціліся яе суайчынніцы Дар'я Кандакова і Вольга Капранава.