На аэрадроме Мачулішчы вызвалілі "захоплены" транспартны самалёт (відэа)

Як інфармуе тэлеканал АНТ, паводле сцэнару вучэнняў невядомымі быў захоплены транспартны самалёт АН-26. Інфармацыя пра гэта адразу ж трапляе на цэнтральны камандны пункт Ваенна-паветраных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны Беларусі. Транспартны самалёт ляцеў у Расію, але там яго перахапілі і суправаджалі расійскія самалёты МіГ-29.

На беларускай тэрыторыі самалёт суправаджаў Су-27, падняты з аэрадрома ў Баранавічах (дарэчы, таксама самалёт Ваенна-паветраных сіл Расіі). Яму была пастаўлена задача прымусіць Ан-26 здзейсніць пасадку ў Мачулішчах пад Мінскам.

АНТ адзначае ў гэтай аперацыі "зладжаную працу беларусаў і расіян".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі