На Беларускай АЭС у Астраўцы загінуў рабочы

Надзвычайнае здарэнне адбылося на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы. 12 ліпеня пад заканчэнне начной змены ў 6.30 рабочы ўсталёўваў апалубку для далейшага залівання бетону. Спускаючыся ўніз, мужчына не ўтрымаўся і зваліўся на падлогу, піша газета "Вечерний Гродно".

З цяжкой траўмай галавы рабочага даставілі ў лякарню. Аднак медыкі не змаглі дапамагчы яму: праз чатыры дні, 16 ліпеня, мужчына памёр. Паведамляецца, што ён 34-гадовы бетоншчык будаўнічага ўпраўлення №61 ААТ "Гомельпрамбуд".

Цяпер праводзіцца спецыяльнае расследаванне. Эксперты павінны выявіць, адкуль зваліўся рабочы і ці быў ён цвярозы.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі