На мяжы Грэцыі з Македоніяй заблакаваныя тысячы мігрантаў

На мяжы Грэцыі з Македоніяй заблакаваныя тысячы мігрантаў

Тысячы нелегальных мігрантаў апынуліся заблакаванымі на поўначы Грэцыі ля мяжы з Македоніяй. Гэтая балканская краіна больш не прапускае на сваю тэрыторыю асобаў без дакументаў і праводзіць сумоўі з патэнцыйнымі бежанцамі ў памежнай зоне. Тым часам таксісты з Македоніі і фермеры ў Грэцыі перакрылі аўтатрасы і не даюць мігрантам прасоўвацца далей.

Чаканне зацягваецца, а санітарныя ўмовы пагаршаюцца, перадае Еўраньюс. Мігранты скардзяцца, што ім няма дзе спаць і не хапае ежы.

Рашэнне ўладаў Македоніі прынятае ў адпаведнасці з іх дамоўленасцю з праваахоўнымі органамі Аўстрыі, Славеніі, Сербіі і Харватыі. Такім чынам яны спрабуюць адсеяць асобаў, якія маюць права папрасіць прытулку ў ЕС, ад гэтак званых эканамічных мігрантаў.

Крытычная сітуацыя з бежанцамі і на мяжы Турцыі з Сірыяй: там сабралася каля 35 тысяч сірыйцаў. Еўрасаюз заклікае ўлады Турцыі прыняць усіх бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны. Анкара ў сваю чаргу запэўнівае, што працягне праводзіць палітыку адчыненых дзвярэй для ўсіх людзей, якія бягуць ад сірыйскага рэжыму і расійскіх авіяўдараў, але невядома, калі менавіта ўпусціць заблакаваных на мяжы ўцекачоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі