На што разлічвае заснавальнік майнінг-гатэля ў Лідзе?

На што разлічвае заснавальнік майнінг-гатэля ў Лідзе?

З 28 сакавіка ў Беларусі пачаў дзейнічаць дэкрэт “Аб развіцці лічбавай эканомікі”, які легалізаваў майнінг крыптавалют. А ўжо праз некалькі дзён у Лідзе адкрыўся майнінг-гатэль. Еўрарадыё паразмаўляла з яго заснавальнікам Віктарам Вільбікам.

 

Праўда, ад гатэля аддачы пакуль няма. “Гэта зразумела. Для ўсяго патрэбны час. Дзіця нараджаецца ж таксама не адразу, а праз 9 месяцаў”. Раней Вільбік займаўся гандлем, таксама ў Лідзе. На пытанне: “Чым гандлявалі?”, адказвае: “Чаго толькі не было ў ліхія 90-ыя!”.

На думку Віктара, выпускаць сваю крыптавалюту даволі складана і рызыкоўна. Вынікі толькі два: ці спрацуе, ці не. І калі не, страты вялікія. Цікава, а хто ж захацеў адразу скарыстацца паслугамі майнінг-гатэля?

Беларусы. Only [толькі. – Еўрарадыё] беларусы. Сярэднестатыстычны майнер — гэта мужчына ад 30 да 35 гадоў. Ёсць і фірмы, і ІП, і нават фізічные асобы”.

 

Паглядзіце наш рэпартаж пра тое, як майняць крыптавалюту ў Беларусі.

Стойка для фермы памерам 50х100 каштуе ў лідскім майнінгавым гатэлі $30 на месяц. Але, па словах Вільбіка, шмат намайніць з адной стойкі не атрымаецца.

“Калі няма стартавага капіталу, дык можна і з адной пачаць… Але, вядома, лепей, калі будзе больш. Камусьці не хапае $1 млн прыбытку ў месяц, а камусьці хапае $200. Ва ўсіх розныя патрэбы. Нехта майніць дома, атрымлівае $500 і ходзіць шчаслівы”.

Цяпер майнеры перакінуліся на здабыццё “эфірыўмаў”. Чаму? На гэтае пытанне ў Віктара няма адказу, але ён мяркуе, што іх яшчэ ёсць сэнс майніць.

Пакуль у гатэля няма замоваў, але дамовы ўжо заключаюцца. Ці шмат? Вільбік не адказвае, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі