Нацбанк дазволіў банкам не купляць у грамадзян украінскую грыўну
Як растлумачылі ў ведамстве, з такой просьбай да галоўнага фінансавага рэгулятара звярнуліся самі банкі.
Гэта звязана з вельмі складанай палітычнай сітуацыяй ва Украіне і сур'ёзнымі праблемамі ў фінансавай сферы. Прадказаць тэмпы зніжэння курсу грыўны немагчыма нават на сярэднетэрміновую перспектыву. Акрамя таго, украінцы вельмі актыўна скуплялі беларускія рублі, замежную валюту і тавары. Таму ў памежных раёнах Беларусі аказваліся лішкі грыўны.
З пачатку года яна абясцэнілася на 46%. Цяпер банкі будуць толькі прадаваць рэшткі грыўны, бо паміж краінамі па-ранейшаму сур'ёзны тавараабарот, узаемныя паездкі, у тым ліку на адпачынак, паведамляе СТВ. У той жа час у Нацбанку адзначылі, што мера носіць рэкамендацыйны характар, таму банкі могуць самастойна прымаць рашэнні.