Навошта беларусам “Дом творцаў” і як яго ўратаваць ад закрыцця — эфір
Сяржук Доўгушаў
Адна з найбольш вядомых беларускіх культурных ініцыятыў “Дом творцаў у Варшаве” нечакана трапіла ў крытычную сітуацыю. Паводле заснавальніка і кіраўніка “Дома творцаў” Сержука Доўгушава, партнёры раптоўна скарацілі падтрымку ініцыятывы і з верасня яны не могуць працягнуць арэнду памяшкання, дзе з 2021 года “Дом творцаў” базуецца. Гісторыя ж “Дома творцаў у Варшаве” — гэта 8 культурных рэзідэнцый, праз якія прайшлі больш за 300 чалавек з Беларусі. Для паловы з іх Дом зрабіўся часовым месцам пражывання і творчасці. Тут жа праходзілі канцэрты, выставы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, ствараліся праекты, якія падтрымлівалі і развівалі беларускую культуру за мяжой.
Што з сябе ўяўляе “Дом творцаў у Варшаве” і на што скіраваная яго дзейнасць? З якім складанасцямі даводзіцца сутыкацца, дапамагаючы беларускім творцам, і з чым звязаная сённяшнія сітуацыя? Чаму ўсё часцей беларусы сутыкаюцца з адмовай у дапамозе і падтрымцы і што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць, каб дапамагчы “Дому творцаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху “Спеўны сход”, заснавальнік і кіраўнік Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры “ЭтнаТрадыцыя” (Tradycyja), заснавальнік Варшаўскага вольнага аркестра, сольны выканаўца і ўдзельнік гуртоў Fratrez, Vuraj, Five-storey ensamble, TryNići (Беларусь), Isna Trio (Польшча), Slavalachia (ЗША), заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.