Блогер N. упершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?

Блогер N. упершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?

Самы вялікі беларускі тэлеграм-канал 10 ліпеня ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, прысвечаны надзейнасці букмекерскай канторы Parimatch. Але праз 5 хвілін выдаліў — нібыта па патрабаванні кліента. Што здарылася?

"Асноўны момант, чаму пост быў выдалены, — не мы яго заказвалі, — распавялі Еўрарадыё ў Parimatch. — Мы не з'яўляемся заказчыкамі гэтага рэкламнага паста. А паколькі менавіта мы — прадстаўнікі кампаніі непасрэдна ў Беларусі, мы не змаглі гэта абмінуць".

Выявілася, што рэкламу Parimatch у тг-канале замовіў украінскі офіс кампаніі. У беларускім жа прадстаўніцтве адзначылі, што пакуль не разглядаюць тэлеграм-каналы ў якасці пляцоўкі для рэкламы сваіх паслуг.

Блогер N. упершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?
Скрыншоты з тг-канала

У інтэрв'ю TUT.by, распавядаючы пра сутнасць сваёй працы, Сцяпан Святлоў, які вядзе тг-канал, заявіў, што "не разглядае сваіх падпісчыкаў у якасці патэнцыйных спажыўцоў соцень тон нізкапробнай рэкламы". "Бачу ў іх людзей, якія хочуць знаць праўду і рабіць сваю краіну лепш", — дадаў відэаблогер.

У каментары Еўрарадыё не стаў адмаўляцца ад сваёй пазіцыі:

Блогер N. упершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?

"Ад самага пачатку я прыняў рашэнне берагчы рэпутацыю канала: нi за якiя грошы не публiкаваць рэкламу сумнеўных кантор накшталт форэкс-брокераў, нелегальных букмекераў, "трэнiнгаў асабiстага росту", крыптавалютчыкаў i iншых "лахатронаў", а таксама парнаграфічнага i пiрацкага кантэнта.

Так, iх шмат, i яны прапануюць гiганцкiя сумы за доступ да 140-тысячнай беларускай аўдыторыi.

Але рэпутацыя i давер чытачоў важнейшыя. Parimatch — якраз прыстойная кантора з добрай рэпутацыяй и афiцыйнай рэгiстрацыяй, цалкам адпавядаючая гэтым патрабаванням. Увогуле, перамовы з беларускiмi рэкламадаўцамi — справа складаная. Яны надта баяцца дзяржавы. Але здавалася, што з Parimatch усё будзе прасцей, усё ж гэта мiжнародная букмекерская сетка. Спачатку так i было — поўнае ўзаемапаразуменне. Але іх беларускі філіял запанiкаваў".

Мяркуе, што беларускi офiс Parimatch зняў рэкламу пад ціскам беларускіх спецслужбаў. Маўляў, уключылася "тэлефоннае права" і абяцанне праблемаў за падтрымку недзяржаўных СМІ. Але ў Parimatch гэтую версію абвяргаюць:

"Гэта нават смешна. Тут няма абсалютна ніякіх падводных плыняў і матываў. Гэта было непасрэдна наша рашэнне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі