Новую серыю “Гульні тронаў” выклалі ў інтэрнэт за 5 дзён да прэм’еры

Новую серыю “Гульні тронаў” выклалі ў інтэрнэт за 5 дзён да прэм’еры

Новую серыю папулярнага серыяла “Гульня тронаў” выклалі ў інтэрнэт за 5 дзён да прэм’еры. Мяркуецца, што ўцечка адбылася ў іспанскім аддзеле амерыканскага кабельнага тэлеканала НВО, але афіцыйна гэта не пацверджана. Вядома, што прэм’ера 6-й серыі 7-га сезона запланавана на 21 жніўня. Аднак 16 жніўня НВО Spain адкрыў доступ да яе для падпісчыкаў. Памылка была выпраўлена толькі праз гадзіну. У выніку кадры з серыі, двуххвілінны відэаролік на нейкі час з’яўляліся ў сацсетках. Там па-ранейшаму застаюцца шматлікія паведамленні са спойлерамі новай серыі, інфармуе “Медуза”.

Раней у інтэрнэт за некалькі дзён да прэм’еры трапляла чацвёртая серыя 7-га сезона “Гульні тронаў”. Тады ўцечка, хутчэй за ўсё, адбылася на адным з тэлеканалаў у Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі