Нямецкі палітык накіраваў аўтобус з бежанцамі ў офіс да Меркель

Нямецкі палітык накіраваў аўтобус з бежанцамі ў офіс да Меркель

Кіраўнік баварскай акругі Ландсхут Петэр Драер, незадаволены палітыкай федэральнага ўраду Нямеччыны ў дачыненні да бежанцаў, накіраваў аўтобус з сірыйскімі мігрантамі проста ў офіс канцлера краіны Ангелы Меркель у Берліне. Гэтай акцыяй Драер хацеў заявіць, што палітыку ў дачыненні мігрантаў у Нямеччыне трэба мяняць.

Аўтобус прыбыў у Берлін у чацвер увечары. Усе пасажыры транспартнага сродку селі ў яго добраахвотна. Праўда, яны толькі ў дарозе даведаліся, што гэтая вандроўка з’яўляецца палітычным крокам і раскрытыкавалі баварскага палітыка. Прачакаўшы паўтары гадзіны ля будынку офіса Меркель, аўтобус з’ехаў. Драер са сваёй кішэні аплаціў мігрантам гатэль на адну ноч.

Людзі, якіх ён прывёз у нямецкую сталіцу, атрымалі статус бежанцаў у могуць жыць у любым рэгіёне краіны, аднак у акрузе Ландсхут ім вельмі складана знайсці жыллё. “Патоку бежанцаў не бачна канца і краю. Магчымасці краіны даць жыллё, прыдатнае для нармальнага жыцця, імкліва скарачаюцца, і я не бачу, каб імігрантам будавалі новае жыллё”, — заявіў палітык у інтэрв’ю журналістам.

Па яго словах, адміністрацыі Ландсхута неабходна знайсці жыллё для 2100 бежанцаў, і іх колькасць працягвае расці. Усяго ў акрузе жыве 152 тысячы жыхароў.

За 2015 год Нямеччына прыняла 1,1 мільёна мігрантаў, перадае ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі