Памёр рэжысёр, які зняў “Д’Артаньяна і трох мушкецёраў”
У Маскве на 82-м годзе жыцця памёр кінарэжысёр Георгій Юнгвальд-Хількевіч. Як паведамляюць расійскія СМІ, прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць. Рэжысёр памёр у лякарні, куды трапіў тыдзень таму.
Юнгвальд-Хількевіч стаў вядомым найперш сваёй музычнай стужкай “Д’Артаньян і тры мушкецёра”, знятай у 1978 годзе паводле прыгодніцкага рамана Аляксандра Дзюма. Пазней рэжысёр экранізаваў астатнія дзве часткі славутай мушкецёрскай трылогіі, аднак яны не сталі настолькі папулярнымі.
Таксама ён з’яўляецца аўтарам фільмаў “Ах, вадэвіль, вадэвіль...”, “Вязень замка Іф” і “Туфлі з залатымі спражкамі”.
Фота: aif.ru