Пасол Расіі пракаментаваў інфармацыю пра збіццё беларусамі беспілотніка

Пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску сёння пракаментаваў неафіцыйную інфармацыю пра збіццё беларусамі беспілотніка на ўсходзе Магілёўшчыны.

Сурыкаў: "Мне нічога невядома. У нас жа няма мяжы. Збіваць лётаючы прадмет няма сэнсу. А вось бракнуць нейкі чалавек мог... Сама інфармацыя выклікае сумненні. А вось упасці хтосьці мог...".

Нагадаем, як паведаміў партал tut.by са спасылкай на невядомага “відавочцу”, 28 траўня непадалёк ад вёскі Картыжы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці беларускія ваенныя збілі беспілотнік. Ён, нібыта, падобны на апарат расійскай вытворчасці. На ўзбраенні беларускага войска такіх няма.

У Міністэрстве абароны Беларусі не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю пра збіты беспілотнік.

“Міністэрства абароны вывучае дадзеную інфармацыю. На гэты момант падстаў для каментароў у нас няма”,сказаў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Мінабароны Уладзімір Макараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі