Пісьменнік прадае імя галоўнага героя рамана за $50 тысяч

Пісьменнік прадае імя галоўнага героя рамана за $50 тысяч

Беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька праводзіць дзёрзкую краўдфандынгавую кампанію на выданне рамана “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Кірыл вырашыў... прадаваць імёны герояў кнігі! За пяць тысяч рублёў кожны жадаючы можа “набыць” шараговага персанажа, а за 110 тысяч рублёў чытач атрымае права даць імя галоўнаму герою кнігі.

Атрымліваецца, што ў цэнтры падзей рамана можа цалкам апынуцца старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, спявак Аляксандр Саладуха ці нават чый-небудзь сусед Вася. Усё залежыць ад чытача, які не пашкадуе грошай.

Пра новы раман Стаселька піша, што “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” — не столькі размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. А Віта Морэ — вобраз, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

 

Талаковы эфір: Беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі