Прадстаўнік беларускага Мінабароны зробіць кантрольны палёт над Польшчай

Прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыях — дэпартамента Міністэрства абароны Беларусі прыме ўдзел у правядзенні назіральнага палёта над тэрыторыяй Польшчы. Прадстаўнік нашай краіны будзе працаваць сумесна з расійскімі калегамі. Палёт будзе ажыццяўляцца з 20 па 24 красавіка на расійскім самалёце Ан-30Б.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінабароны, мэта назіральнага палёта — кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыі дзяржавы пад назіраннем.

Практыка падобных палётаў уведзеная ў рамках міжнароднай Дамовы аб адкрытым небе.

Дарэчы, у гэтыя ж дні (20-24 красавіка) група інспектараў з Германіі з удзелам спецыялістаў з Латвіі абляціць тэрыторыю Расіі і Беларусі, паведамляе РИА Новости.
Палёт пройдзе па загадзя ўзгодненым маршруце з прысутнасцю расійскіх спецыялістаў на борце, якія будуць кантраляваць узгодненыя параметры палёту і прымяненне апаратуры назірання.

Фота: Ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі