Прызыў па-новаму: адвучыўшыся два месяцы, вазьмі "акадэмку" і ідзі служыць

Reuters
Reuters

26 чэрвеня Палата прадстаўнікоў разглядае праект закона аб зменах у парадку прызыву ў войска. Каб прадставіць дэпутатам дакумент, у парламент прыйдзе міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Призыв по-новому: отучись два месяца, возьми “академку” и иди служить

"Законапраект не ўносіць сур'ёзных зменаў, і тыя каментарыі, якія я чытаў у СМІ, не такія ўжо страшныя. Усім, хто заканчвае ў гэтым годзе сярэднія навучальныя ўстановы, будзе дадзена адтэрміноўка для атрымання адукацыі. Ніхто нікога адтэрміновак не пазбаўляе", — расказвае дэпутат ад Лепельскай акругі № 23 Ігар Мартынаў.

Ён дадае, што пасля атрымання, напрыклад, сярэдняй спецыяльнай адукацыі малады чалавек зможа паступіць у ВНУ, адвучыцца да прызыўнога часу (лістапада), а пасля ўзяць акадэмічны адпачынак на час службы ў войску. Пры гэтым месца ва ўніверсітэце за хлопцам захаваецца.

"У далейшым для атрымання адукацыі трэба будзе адслужыць ва ўзброеных сілах. Але ніхто нікога не пазбаўляе права на атрыманне адукацыі, — тлумачыць сваю пазіцыю Мартынаў. — Ці гэта будзе другая вышэйшая адукацыя, ці гэта будзе другая ступень якойсьці адукацыі ці нешта яшчэ".

Законапраект прадугледжвае, што тых, хто не адслужыў у войску "не маючы на ​​тое законных падстаў", не прымуць на дзяржслужбу. Мартынаў тлумачыць, што тых, каму ўжо споўнілася 27 гадоў і хто, быўшы прыгодным, не служыў у войску, новая норма аб дзяржслужбе не закране.

Призыв по-новому: отучись два месяца, возьми “академку” и иди служить
Ігар Мартынаў у Палаце прадстаўнікоў / Настасся Бойка, Еўрарадыё

Прызыўнікам, якія атрымалі павестку, але не з'явіліся ў ваенкамат, можа быць абмежаваны выезд за мяжу. Але гэта рашэнне можна будзе абскардзіць, кажа Мартынаў: "Калі грамадзянін паведамлены, але не прыбыў у ваенны камісарыят, то ваенны камісарыят мае поўнае права накласці забарону на выезд за мяжу. На сённяшні дзень у законапраекце прадугледжваецца на працягу дзесяцідзённага тэрміну абскарджанне, калі ён не згодны з рашэннем ваеннага камісарыята".

Раней абмежаваць выезд з Беларусі можна было толькі пры наяўнасці крымінальнай справы (ухіленне ад прызыву на вайсковую службу).

Законапраект, які абмяркоўваюць у Палаце прадстаўнікоў, быў апублікаваны дэпутатам Ганнай Канапацкай за два дні да ўнясення на разгляд у Палату прадстаўнікоў і выклікаў шквал крытыкі ў сацсетках. Пра петыцыю з крытыкай законапраекта, якую ўчора падпісалі 10 тысяч чалавек, Ігар Мартынаў чуў, але не лічыць яе важнай: "Што такое 10 тысяч чалавек ад такой колькасці насельніцтва? У мяне іншая інфармацыя. Я ведаю, што [ў нас] больш за 40 % тых, хто хоча служыць у войску".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі