Расія збіраецца заняцца мадэрнізацыяй беларускіх танкаў

Стэнд "Уралвагонзавода", найбуйнейшага ў Расіі вытворцы танкаў, наведваў міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін. Падчас перамоваў з расіянамі ён і абмеркаваў магчымасці супрацоўніцтва з расійскім прадпрыемствам у справе мадэрнізацыі танкаў Т-72, якія знаходзяцца на ўзбраенні беларускага войска.

А прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч (на здымку) адмыслова прыйшоў паглядзець на натуральны узор мадэрнізаванага Т-72. Гэты танк адрозніваецца павышанай агнявой магутнасцю, большай абароненасцю, рухомасцю, ён лепш кіруецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі