Расійскія дэсантнікі з'явяцца ў Віцебску
Парашутысты паветрана-дэсантных войскаў Расіі прымуць удзел у адкрытым чэмпіянаце Узброеных сіл Беларусі па парашутным спорце.
Як паведамляе БелаПАН, першынство будзе разыгрывацца ў трох дысцыплінах: індывідуальная дакладнасць прызямлення, індывідуальная акрабатыка, дакладнасць прызямлення ў складзе каманды.
У паветраных спаборніцтвах з расійскага боку прымуць удзел дзве каманды — жаночая і мужчынская, агулам 10 наймацнейшых парашутыстаў-дэсантнікаў.
Чэмпіянат пройдзе ў Віцебску з 25 да 29 жніўня.
Фота — ria.ru