Расійскія самалёты ў Баранавічах могуць пусціць на запчасткі
12 расійскіх знішчальнікаў Су-30К з Баранавічаў у 2015 годзе Расія прадае Анголе паводле падпісанага кантракту.
Яшчэ шэсць самалётаў такога тыпу, якія знаходзяцца на тэрыторыі 558-га авіярамонтнага завода, замежных заказчыкаў не зацікавілі. Як піша расійская газета "Коммерсант", ёсць вялікая верагоднасць, што ўсе яны пойдуць пад спісанне.
Калі бліжэйшым часам ні адна з краін не захоча купіць гэтыя знішчальнікі, то яны будуць ўтылізаваныя, а прыдатныя да выкарыстання вузлы і агрэгаты пойдуць на запчасткі.
Паведамляецца, што цікавасць да набыцця самалётаў выказвалі Беларусь і В'етнам. В'етнамцы нават пасылалі ў Баранавічы спецыяльную вайсковую дэлегацыю. Аднак пакупнікоў спынілі высокія цэны.
Фота — kommersant.ru