Расійскія знішчальнікі пакінулі Беларусь
Яны вылецелі з Баранавічаў і Бабруйска.
4 чэрвеня на аэрадромах 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах і 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску адбылася цырымонія развітання з вайскоўцамі дзяжурных сіл расійскай авіяцыі.
Як адзначае babruisk.by, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Дзвігалёў падзякаваў расійскім калегам за сумленнае выкананне задач па нясенні баявога дзяжурства на тэрыторыі нашай краіны. Ён уручыў ім сувеніры з сімволікай мінулага чэмпіянату свету, а таксама каштоўныя падарункі.
Нагадаем, што ад сакавіка ў Бабруйску знаходзіліся 6 расійскіх СУ-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты. Як казаў Аляксандр Лукашэнка, ён запрасіў 15 ваенных самалётаў з Расіі. Пазней беларускі кіраўнік заяўляў, што на прысутнасці гэтых самалётаў настоўваў расійскі бок.
У Баранавічах баявое дзяжурства са снежня 2013 года несла звяно расійскіх знішчальнікаў.
Фота — babruisk.by