Размяшчэнне ў Беларусі расійскай авіябазы, магчыма, абмяркоўвацца не будзе

Размяшчэнне ў Беларусі расійскай авіябазы, магчыма, абмяркоўвацца не будзе

Пытанне наконт размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы пакуль не вырашанае і, магчыма, абмяркоўвацца не будзе. Як інфармуе БелаПАН, з такой заявай 18 снежня ў Мінску выступіў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

У Палаце прадстаўнікоў ён паведаміў журналістам: "Пытанне не абмяркоўвалася і не будзе абмяркоўвацца, напэўна".

Як паведамлялася раней, пытанне аб расійскай вайсковай авіябазе не абмяркоўвалася падчас апошняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву 14-15 снежня. Пра гэта па выніках сустрэчы паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Яшчэ адна сустрэча Лукашэнкі з Пуціным павінна адбыцца ў Маскве 21 снежня. У гэты дзень пройдзе сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Фота: mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі