Фірмовая крама "Луч" адчынілася і зачынілася (фота)
Расчараваныя наведвальнікі бачаць шыльду "Сардэчна запрашаем" і зачыненыя дзверы.
Адкрыццё новай крамы "Луч" адбылося ў суботу 24 лістапада. Удзельнічала кіраўніцтва завода, гендырэктар Franck Muller, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, а таксама прыгожыя дзяўчаты.
Але ўжо ў панядзелак наведвальнікі расчаравана глядзяць у зачыненыя дзверы крамы, над якімі і цяпер вісіць шыльда "Сардэчна запрашаем".
"Афіцыйнае адкрыццё і прэзентацыя ўжо была. Плануецца, што крама пачне працаваць з чацвярга. Пакуль нейкага дазволу не хапае", — тлумачаць на заводзе.