Толькі 2 беларусы выжывуць у выпадку "канца свету"?

У снежні 2012 года Мексіка чакае мільёны турыстаў з усяго свету. У Расіі карыстаюцца попытам пуцёўкі перад 21 снежня (менавіта на гэты дзень, згодна з календаром індзейцаў Майя, прагназуюць "канец свету").

Але ў Беларусі вялікага попыту на туры ў Мексіку не назіраецца. У "Travelclub" Еўрарадыё тлумачаць, што попыт на Мексіку сёлета вырас але не ў сувязі з канцом свету. На гэтую дату тур набылі толькі 2 чалавекі.

"Travelclub": "Разы ў 2-3 павысіўся попыт. Я не звязваю гэта [з "канцом свету"], таму што менавіта на гэтую дату пытае мала людзей".

Каб атрымаць мексіканскую візу, беларусам трэба ехаць у Маскву і кошт тура зусім не танны. Але ж калі меркаваць па колькасці запытаў па Мексіцы ў Яндэкс, то беларусы сёлета ў разы больш цікавяцца адпачынкам у Мексіцы: 2,5 тысячы запытаў у жніўні 2011 года і 110 тысяч сёлета.

“Які канец свету? У Беларусі складзеныя планы на 2013-ы год!”

Фотаpravdu.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі