Што такое кіберзлачынства і як не сесці з-за чужога пароля?

Што такое кіберзлачынства і як не сесці з-за чужога пароля?

Дзякуючы “справе БелТА” нечакана стала вядома, што і ў Беларусі даволі часта следчыя распачынаюць крымінальныя справы з нагоды здзейсненага злачынства супраць інфармацыйнай бяспекі. Але артыкул, па якім затрымлівалі журналістаў ў сувязі са “справай БелТА”, і прэтэнзіі, якія да іх выставілі, нарадзілі шмат пытанняў.

Што лічыць “злачынствам супраць інфармацыйнай бяспекі” і ці лёгка стаць у вачах закона “хакерам”? Ці ўсе “кіберзлачынцы” трапляюць на лаву пасудных? Калі дзеянні журналістаў, што праходзяць па “справе БелТА”, не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, то чаму іх затрымлівалі і змяшчалі ў ізалятар.

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў былы начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта, кіраўнік мінскага офіса расійскай прыватнай кампаніі па расследаванні кіберзлачынстваў Group-IB Аляксандр Сушко.

 

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі