СМІ: У Беларусі затрымалі чачэнца, які распавёў пра катаванні ў МУС Чачні
У беларускім Добрушы памежнікі затрымалі байца змешаных баявых мастацтваў (ММА) Мурада Амрыева, які ў 2013 годзе распавёў пра катаванні ў чачэнскім МУС. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са словаў старшыні расійскага Камітэта па прадухіленні катаванняў Ігара Каляпіна.
"Паводле інфармацыі дзяжурнага пагранатрада, да 12-й дня ён будзе знаходзіцца на пагранпункце горада Добруш, а потым адканваяваны ў Гомель", — паведаміў Каляпін.
Як раней паведамлялася ў СМІ, Амрыева затрымалі ў цэнтры Грознага ў 2013 годзе. Чачэнскія ўлады хацелі такім чынам змусіць вярнуцца з Нямеччыны яго старэйшага брата, якога падазраюь у замаху на высокапастаўленага міліцэйскага чыноўніка Магамеда Дашаева. Па звестках праваабаронцаў, у міліцыі Амрыева катавалі: білі, падвешвалі да столі, катавалі электрычнасцю. Праз два дні яго прывезлі да бацькоў і папярэдзілі, што калі іх старэйшы сын не вернецца, то адказнасць за замах пяройдзе на Мурада. Пасля гэтага Амрыеў уцёк ва Украіну, дзе працягнуў сваю спартовую кар'еру. Ён нават заваяваў тытул чэмпіёна свету ММА па версіі World Mixed Martial Arts Federation, выступаючы за Украіну.
Чачэнскія ўлады абвясцілі яго ў вышук, абвінаваціўшы ў выкарыстанні заведама падробленага пашпарта. Праваабаронцы кажуць, што пры выдачы дакумента супрацоўнікі пашпартнага стала зрабілі абдрукоўку.
Па версіі праваабаронцаў, падставай для пераследу сталі заявы Амрыева ў расійскай "Новой газете" пра "кроўную помсту", якую яму абвясцілі чачэнскія паліцыянты.
Сёлета ў чэрвені Амрыеў вярнуўся ў Расію, каб працягнуць візу, але 4 чэрвеня быў затрыманы на мяжы Расіі і Украіны. У Бранску яго даставілі ў будынак пракуратуры і мясцовага аддзялення Следчага камітэта на транспарце, які неўзабаве пасля гэтага заблакавалі чачэнскія аператыўнікі. Як паведамлялі СМІ і праваабаронцы, чачэнскія паліцыянты хацелі вывезці яго ў Чачню.
Як распавядалі праваабаронцы з Камітэта па прадухіленні катаванняў, якія прысутнічалі каля будынка, пазней Амрыеў выйшаў з ачэпленага сілавікамі будынка і з'ехаў на аўтамабілі.
Па словах праваабаронцаў, ніякіх юрыдычных прэтэнзій да Амрыеву ў ведамства не заставалася.