Суд у Расіі пастанавіў заблакаваць Telegram

Суд у Расіі пастанавіў заблакаваць Telegram

Суд пастанавіў заблакаваць месенджар Telegram на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. 13 красавіка Таганскі суд Масквы дазволіў пачаць блакіроўку неадкладна — да ўступлення рашэння па іску ў законную сілу. Як інфармуе “Новая газета”, пасяджэнне працягвалася 20 хвілін, рашэнне агучыла суддзя Юлія Смоліна (яна рыхтавала яго яшчэ 40 хвілін). Суддзя адзначыла, што рашэнне можна абскардзіць на працягу месяца. Telegram будзе заблакаваны да таго часу, пакуль не прадставіць ФСБ ключы шыфравання.

Прадстаўнікі Telegram, які і абяцалі, у судзе не з’явіліся — стваральнік месенджара Павел Дураў забараніў юрыстам удзельнічаць у “відавочным фарсе”.

Як вядома, блакіроўка месенджара звязаная з адмовай прадставіць ФСБ Расіі ключы шыфравання ад перапіскі карыстальнікаў Telegram. Там сцвярджалі, што выканаць гэтае патрабаванне тэхнічна немагчыма. Тады ФСБ звярнулася ў суд, які аштрафаваў Telegram на 800 тысяч расійскіх рублёў. Пасля ён атрымаў папярэджанне ад Раскамнагляду, які праз 15 дзён звярнуўся ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі