Супрацоўнік Twitter адключыў акаўнт Дональда Трампа ў дзень свайго звальнення

Супрацоўнік Twitter адключыў акаўнт Дональда Трампа ў дзень свайго звальнення

Супрацоўнік службы падтрымкі кліентаў кампаніі Twitter у дзень свайго звальнення з працы адключыў акаўнт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа @realDonaldTrump. Першапачаткова ў кампаніі думалі, што твітар-акаўнт Трампа быў выдалены з-за памылкі. Але ўнутранае расследаванне высветліла, што гэта было зроблена наўмысна, піша "Новая газета".

Акаўнт прэзідэнта ЗША не быў даступны на працягу 11 хвілінаў. У кампаніі не сталі называць імя супрацоўніка, што выдаліў твітар Трампа, і прычыны яго ўчынку.

Трамп адразу ж пракаментаваў тое, што адбылося. Натуральна, у твітары:

Папярэдні прэзідэнт ЗША Барак Абама карыстаўся адмысловым акаўнтам прэзідэнта ЗША @POTUS, які пераходзіць ад аднаго кіраўніка краіны да іншага. Аднак Трамп захаваў за сабой акаўнт, якім актыўна карыстаўся задоўга да таго, як пераехаў у Белы дом.

Дарэчы, з-за амерыканскага прэзідэнта Twitter змяніў правілы. Афіцыйна ў сацыяльнай сетцы нельга абражаць іншых карыстальнікаў і заклікаць да гвалту. Аднак Трамп часта парушае гэтае правіла, напрыклад, у твітах пра Паўночную Карэю і яе лідэра Кім Чон Ына.

У канцы верасня ў Twitter растлумачылі, што не выдаляюць падобныя твіты прэзідэнта ЗША, бо ўнутраныя правілы дазваляюць кампаніі пакідаць "інфармацыйна значныя" твіты нават тады, калі яны парушаюць правілы сэрвісу. Больш за тое, кампанія паабяцала ўнесці адпаведнае палажэнне ў карыстальніцкае пагадненне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі