Сёлета расійскія знішчальнікі будуць працягваць лётаць у небе над Беларуссю

Расійскія знішчальнікі ў 2015 годзе працягнуць ахоўваць неба над Расіяй і Беларуссю з беларускіх авіябазаў, паведаміў прадстаўнік Заходняга ваеннай акругі Расіі палкоўнік Алег Качаткоў.

Нагадаем, сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне арганізавана ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Беларуссю і Расіяй аб сумеснай ахове межаў саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. Першая змена расійскіх лётчыкаў заступіла на дзяжурства на аэрадроме ў Баранавічах у канцы 2013 года. Агулам у 2014 годзе ў небе Беларусі выконвалі задачы 24 расійскія экіпажы знішчальнікаў Су-27. Былі выкананыя каля 300 вучэбна-баявых вылетаў.

"Знішчальная авіяцыя авіяцыйнага камандавання Заходняга ваеннай акругі [Расіі] працягне ў 2015 годзе нясенне баявога дзяжурства па ахове паветраных межаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Экіпажы знішчальнікаў Су-27 ЗВА будуць несці баявое дзяжурства на авіябазах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь сумесна з экіпажамі знішчальнікаў Міг-29 Ваенна-паветраных сілаў Беларусі", — цытуе словы Алега Качаткова РІА "Новости".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі