Сёння адкрываецца Канскі міжнародны кінафестываль
Ён ужо 66-ы па ліку. Распачне фестываль паказ фільма аўстралійскага рэжысёра База Лурмана "Вялікі Гэтсбі" па аднайменнаму раману Фрэнсіса Скота Фіцджэральда.
Асноўны конкурс складаецца з 20 карцін пераважна вядомых рэжысёраў, якія неаднойчы прывозілі свае працы ў Каны. Пераможцаў сёлета будзе выбіраць журы пад старшынствам Сцівена Спілберга.
Кінафэст завершыцца 26 траўня паказам фільма "Зулу" Жэрома Сале.
Фота — AFP