У Арменіі ўшаноўваюць памяць ахвяраў генацыду

У Арменіі ўшаноўваюць памяць ахвяраў генацыду

24 красавіка Арменія ўшаноўвае памяць ахвяраў генацыду армян у Асманскай імперыі. Яшчэ ўчора людзі пачалі прыходзіць у да мемарыяльнага комплексу, які знаходзіцца на Цыцэрнакабердскім ўзгорку ў Ерэване.  Людзі нясуць кветкі да вечнага агню, памінаючы паўтара мільёны ахвяраў страшнай трагедыі пачатку 20 стагоддзя, паведамляе jam-news.net

У сваім пасланні з нагоды Дня памяці ахвяраў генацыду прэзідэнт Серж Саргсян адзначыў, што “ажыццёўленая пад выглядам перасялення разня была дзяржаўным планам Асманскай імперыі”.

Паводле яго слоў, матэрыяльныя, культурныя і палітычныя страты армян невымерныя, але самая вялікая страта — гэта людзі, якія былі носьбітамі старажытнай, багатай і самабытнай цывілізацыі.

“З той жахлівай даты 1915 гады мінула ўжо больш стагоддзе. Мы ведаем, праз што прайшлі за гэты час, і ведаем, што перамаглі смерць. Мы не дазволім новага генацыду. Больш ніколі не дазволім!” — заявіў Саргсян.

Напярэдадні ў Ерэване прайшло штогадовае факельнае шэсце, арганізаванае моладзевым крылом партыі арф “Дашнакцуцюн”. Па традыцыі, шэсце пачалося са спалення турэцкага сцяга.

Днём памяці ахвяраў генацыду армян прынята лічыць 24 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1915 годзе ў Стамбуле былі арыштаваныя, затым забітыя больш за 800 прадстаўнікоў армянскай інтэлігенцыі. Услед за гэтым пачаліся масавыя забойствы і дэпартацыі этнічных армянаў, у выніку якіх загінулі паўтара мільёна чалавек.

Генацыд армянаў прызнаны і асуджаны уплывовымі міжнароднымі арганізацыямі, такімі, як Савет Эўропы, Еўрапейскі парламент, Сусветны савет цэркваў. Сярод краін, якія прызналі генацыд армянаў, Канада, Аргенціна, Швейцарыя, Аўстрыя, Італія, Расія, Бельгія, Францыя, Польшча, Славакія, Нідэрланды, Уругвай, Грэцыя, Кіпр, Ватыкан, Германія, Ліван, 48 штатаў ЗША.

Арменія працягвае заклікаць краіны свету прызнаць падзеі 1915 года генацыдам. Турцыя не прызнае гэты факт, змагаецца супраць выкарыстання тэрміна "генацыд" і настойвае на тым, што людзі загінулі ў выніку ваенных дзеянняў і сутыкненняў падчас Першай сусветнай вайны.

У 2015 годзе Арменія маштабна адзначыла 100-годдзе гадавіны генацыду армянаў — паўтара мільёна чалавек былі кананізаваныя. Папа Рымскі Францішак назваў падзеі 1915 года "першым генацыдам мінулага стагоддзя”. A Еўрапейскі парламент заклікаў Турцыю выкарыстоўваць 100-годдзе генацыду армян як магчымасць для прымірэння і прызнання генацыду.

Армянскія эксперты лічаць, што 100-я гадавіна і заяву Папы Рымскага сталі пераломным момантам у працяглай кампаніі па прызнанні генацыду.

На сённяшні дзень армяна-турэцкія адносіны замарожаныя, мяжа паміж двума дзяржавамі зачыненая. Дыпламатычных адносін і эканамічных сувязяў няма. Турцыя працягвае адмаўляць факт генацыду армянаў у Асманскай імперыі, а яе грамадзяне, якія спрабуюць падняць гэтае пытанне, пераследуюцца законам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі