У Брэсце сёлета будзе лягчэй збіраць подпісы за кандыдатаў

Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт апублікаваў на сваім сайце спіс месцаў, у якіх забаронены збор подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Згадваюцца ў ім канкрэтныя кропкі: напрыклад, Брэсцкая крэпасць, плошча Леніна, чыгуначны вакзал і іншыя аб’екты чыгуначнага транспарту.

У Мінску назвалі месцы, у якіх забаронены збор подпісаў

Мясцовы праваабаронца і назіральнік Уладзімір Вялічкін кажа, што месцаў для збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі ў горадзе будзе дастаткова.

Вялічкін: “Пастанова, якую прыняў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, дазваляе збіраць подпісы фактычна паўсюль за выключэннем дзяржаўных устаноў ― не бліжэй за 50 метраў да іх. То бок у гэтую кампанію такіх перашкод, якія былі ў мінулай, няма”.

З-за забароны збіраць подпісы “на адлегласці менш 200 метраў ад будынкаў, дзе знаходзяцца арганізацыі, на якіх ускладзеныя функцыі радыё- і тэлевяшчання”, нельга будзе выкарыстоўваць пляцоўку кінатэатра “Беларусь” (за ім знаходзіцца будынак “Белтэлерадыё”). Вялічкін супакойвае зборшчыкаў подпісаў: яны могуць арганізоўваць пікеты крыху далей ― каля помніка 1000-годдзя Брэста. Дарэчы, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Пушкінскай шчыльнасць людской плыні не меншая, чым каля кінатэатра “Беларусь”.

Уладзімір Вялічкін нагадвае, што на мінулыя выбары пад забарону трапляла ўся Савецкая вуліца, значная частка цэнтра горада. Такім чынам, магчымасцяў сёлета ў ініцыятыўных груп відавочна больш.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі