У Дзярждуму Расіі ўнесены законапраект аб пераходзе на юліянскі каляндар

У Дзярждуму Расіі ўнесены законапраект аб пераходзе на юліянскі каляндар

У Дзяржаўную думу Расіі ўнесены законапраект, які прадугледжвае перавод летазлічэння ў гэтай краіне на юліянскі каляндар. Як піша gazeta.ru, з такім законапраектам выступілі дэпутаты ЛДПР Міхаіл Дзягцяроў, Барыс Чарнышоў і Віталь Пашын.

Яны заяўляць, быццам навукоўцы лічаць недасканалым грыгарыянскі каляндар, які выкарыстоўваецца ў Расіі і ў еўрапейскіх краінах: ён не ўлічвае запаволенне кручэння Зямлі, якое падаўжае працягласць дня. Акрамя таго, пры пераводзе гістарычных датаў на сучаснае летазлічэнне неабходна дадаваць пэўную колькасць дзён: у XVIII стагоддзі — плюс 11 дзён, а ў XX і XXI стагоддзі — плюс 13 дзён.

Таксама дэпутаты ЛДПР звяртаюць увагу на тое, што юліянскім календаром працягвае карыстацца шэраг праваслаўных цэркваў (Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская) і манастыры Афона.

Дарэчы, раней гэтыя ж дэпутат ўнеслі ў расійскі парламент законапраект аб змене гімна Расіі на "Боже, Царя храни!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі