У Эстоніі запускаюць беспілотныя мікрааўтобусы на вадародным паліве
У Эстоніі запускаюць беспілотныя мікрааўтобусы на вадародным паліве. Улады гэтай краіны ўхвалілі іх выкарыстанне на грамадскіх дарогах, піша news.err.ee.
Шатл распрацаваны эстонскай кампаніяй Auve Tech сумесна з Тартускім універсітэтам. Менавіта ў Тарту 5 ліпеня беспілотны мікрааўтобус і выйдзе на маршрут. У яго салоне можа змясціцца шэсць пасажыраў. Кіроўцы не будзе, кантроль за рухам шатла здзяйсняецца дыстанцыйна.
У Эстоніі падкрэсліваюць, што іх беспілотныя шатлы на вадародным паліве першыя ў свеце, яны павінны стаць "экалагічнай альтэрнатывай асабістаму аўтамабілю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.