У Карэліцкім раёне памерлі трое чалавек, якія атруціліся невядомай вадкасцю

У Карэліцкім раёне памерлі трое чалавек, якія атруціліся невядомай вадкасцю

У Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці памерлі трое чалавек, якія атруціліся невядомай вадкасцю. Здарэнне адбылося ў вёсцы Некрашэвічы. Усе памерлыя — мясцовыя жыхары.

Як паведамляе прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, вядома, што 51-гадовая жанчына прыйшла ў госці да дваіх аднавяскоўцаў. У яе з сабой была паўтаралітровая пластыкавая ёмістасць з спіртазмяшчальнай вадкасцю. Яе яны разам распівалі, а праз некалькі гадзін усе памерлі.

Для высвятлення, што ж за вадкасць стала прычынай атручэння, прызначаная судова-хімічная экспертыза.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам" (ч.2 арт.144 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі